Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіі 21 красавіка ўхвалены ўмовы вытворчасці ў дачыненні да 38 таварных пазіцый і ўзгоднена пацвярджэнне краіны паходжання для 174 тавараў сертыфікатам формы СТ-1 для ўдзелу ў дзяржзакупках у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза.
Канкурэнтным блокам Камісіі сумесна з упаўнаважанымі дзяржорганамі краін «пяцёркі», бізнес-асацыяцыямі і прадпрымальнікамі ўзгоднены ўмовы вытворчасці, пры выкананні якіх пульсаксіметры, эндаскопы, апаратура для пералівання крыві, знешнія дэфібрылятары, машыны для ачысткі, сартавання або каліброўкі насення, асобныя віды кампрэсараў і паветраных помпаў для нафтагазавай галіны і іншыя тавары будуць лічыцца вырабленымі на тэрыторыях краін ЕАЭС.
Па словах міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Бахыта Султанава, прынятае Саветам рашэнне – гэта адчувальны рух наперад.
«Пытанні дзяржзакупак для краін – асабліва адчувальныя, тут працэс узгаднення пазіцый займае досыць працяглы час. Сённяшнім рашэннем прыняты ўмовы вытворчасці для шэрагу тавараў, пры выкананні якіх вытворца можа смела назваць свае тавары «еўразійскімі». Таксама ў рашэнні «сядзяць» 174 тавары, якія раней падпадалі пад забарону і не маглі ўдзельнічаць у закупках. Цяпер гэта так званая «шэрая зона» ліквідавана. Вытворцы і пастаўшчыкі гэтых тавараў, а яны маюць сацыяльную значнасць для грамадзян краін ЕАЭС, паколькі гэта сродкі сувязі, медыцынскае абсталяванне, канцылярскія тавары, інвентар і абсталяванне для заняткаў фізкультурай і спортам і многае іншае, на падставе сертыфіката СТ-1 могуць дадаць звесткі пра сябе ў Еўразійскі рэестр і стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі закупак», – рэзюмаваў міністр ЕЭК.
Даведка
З улікам прынятага рашэння Правілы вызначэння краіны паходжання асобных відаў прамысловых тавараў для мэт дзяржаўных закупак, зацверджаныя рашэннем Савета ЕЭК ад 23 лістапада 2020 года № 105, змяшчаюць ўмовы вытворчасці па 407 таварных найменнях 14 галін прамысловасці. Акрамя таго, Правілы змяшчаюць 276 таварных пазіцый, якія дапускаюцца да ўдзелу ў дзяржзакупках на падставе сертыфіката СТ-1.