Навіны

15.04.2022 (Обновлено: 18.05.2022 10:36)

Савет ЕЭК павысіў бязмытны парог увозу тавараў для асабістага карыстання да 1000 еўра і 31 кг

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі павялічыў вартасныя нормы ўвозу ў Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расію тавараў для асабістага карыстання без выплаты мытных пошлін і падаткаў да 1000 еўра і вагавыя нормы – да 31 кг. Гаворка ідзе пра ўвоз багажу, з суправаджэннем і (або) без суправаджэння, усімі відамі транспарту, акрамя паветранага, або пра яго перамяшчэнне ў пешым парадку.
Пры гэтым калі кошт тавараў для асабістага карыстання перавысіць названыя нормы, трэба будзе заплаціць пошліну ў памеры 30% ад кошту, але не менш за 4 еўра за 1 кг.

Да прыняцця гэтага рашэння бязмытны парог увозу тавараў для асабістага карыстання складаў 500 еўра і 25 кг. 

На думку экспертаў краін Саюза і Камісіі, прынятая мера дазволіць падтрымаць грамадзян ва ўмовах санкцыйнага ціску і пазбегнуць дэфіцыту тавараў першай неабходнасці і тавараў крытычнага імпарту. Але яна будзе дзейнічаць часова – да 1 кастрычніка 2022 года.

Рашэнне Савета ЕЭК уступіць у сілу праз 10 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.