Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ўнесены змяненні ў дадатак № 1 да Правілаў вызначэння краіны паходжання тавараў для дзяржзакупак (КПТ).
Сумесна з прадстаўнікамі дзяржорганаў краін Саюза, упаўнаважаных у сферы закупак, і бізнесу распрацаваны і ўзгоднены ўмовы вытворчасці медыцынскіх пальчатак (таварная пазіцыя галіны «Медыцынскія вырабы») з прымяненнем бальнага падыходу пры падліку ўзроўню лакалізацыі іх вытворчасці.
Па словах міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Бахыта Султанава, раней у Расійскай Федэрацыі па гэтай пазіцыі мелася абмежаванне доступу да дзяржзакупак згодна з Пастановай Урада РФ ад 30 красавіка 2020 года № 617. «Цяпер тавары з ЕАЭС, звесткі аб якіх будуць уключаны ў Еўразійскі рэестр, атрымаюць да іх свабодны доступ», – адзначыў Міністр ЕЭК.
Таксама рашэннем Савета Камісіі падоўжаны да 31 снежня 2024 года тэрмін, на працягу якога тавары, уключаныя ў дадатак № 1-1 Правілаў КПТ, уносяцца ў Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў на падставе сертыфіката аб паходжанні тавару СТ-1.