Памер шрыфта: A A A
Колеру сайта: C C C
Звычайная версія сайта
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
 

Вынікі пошуку: 168

24 кастрычніка 2016 Інтэрв'ю міністра па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімура Сулейменава ІА БелТА: «Беларусь адыгрывае ключавую ролю ва ўсіх інтэграцыйных працэсах у ЕАЭС» Другі год Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан жывуць ва ўмовах Еўразійскага эканамічнага саюза, сутыкаюцца з пэўнымі выклікамі і спрабуюць ім сумесна супрацьстаяць. У канцы кастрычніка Мінск будзе прымаць чарговую буйную сустрэчу ў рамках Саюза – у беларускай сталіцы пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Напярэдадні гэтага важнага мерапрыемства карэспандэнт БЕЛТА сустрэлася з членам Калегіі (міністрам) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Цімурам Сулейменавым, каб даведацца, якім выдаўся для ЕАЭС 2016 год, як будуць вырашацца праблемныя пытанні паралельнага імпарту і ўстанаўлення ставак мытных пошлін і якія меры прымаюцца па стварэнні адзінага фінансавага рынку.​
21 кастрычніка 2016 Інтэрв'ю часова в.а. дырэктара Дэпартамента працоўнай міграцыі ЕЭК Самат Аліева часопісу «Дзелавая Еўразія»: «ЕАЭС робіць больш жорсткімі меры па барацьбе з контрафактам і фальшыўкамі» Абараняць інтэлектуальную ўласнасць будуць праваахоўныя органы Як паведамляла «Дзелавая Еўразія», Еўразійская эканамічная камісія зацвердзіла рэгламент інфармацыйнага ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў краін ЕАЭС і ЕЭК у сферы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Дакумент распрацаваны ў мэтах выканання Дагавора аб каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ад 8 верасня 2015 года. Рэгламент вызначае парадак інфармацыйнага абмену паміж Камісіяй і ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў-членаў, і аператыўныя меры па захаванні правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў дзяржавах-членах. За тлумачэннямі аб механізме ўзаемадзеяння краін-членаў ЕАЭС і іх аператыўнага рэагавання «Дзелавая Еўразія» звярнулася да часова в.а. дырэктара Дэпартамента працоўнай міграцыі Самата Аліева. Паводле яго слоў, у функцыі ЕЭК уваходзіць, апроч іншага, стварэнне ўмоў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Як высветлілася, працэс мала чым адрозніваецца ад працэсу, які існуе ў асобна ўзятай дзяржаве.
21 кастрычніка 2016 Інтэрв'ю Міністра па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Адамкула Жунусава газеце «Звязда»: «Могуць быць скарочаны тэрміны стварэння агульных рынкаў нафты ЕАЭС» Стварэнне Еўразійскага саюза – крок найперш эканамічны. Пры пісьменным выбудоўванні агульныя рынкі могуць прыносіць краінам-удзельніцам прыбытак, аб якім пры адзіночнай гульні і гаворкі быць не магло. Гэтак, напрыклад, сумарны эфект ад стварэння агульнага рынку нафты і нафтапрадуктаў у рамках ЕАЭС складзе на працягу пяці гадоў ад 5 да 8 мільярдаў долараў. Гэта па дадзеных даследаванняў Інстытута эканамічных стратэгій Расійскай акадэміі навук. Грунтуючыся менавіта на яго пошуках, быў распрацаваны праект Канцэпцыі фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС, прыняты сёлета міжурадавым саветам саюза. Канчатковы тэрмін іх стварэння – 1 студзеня 2025 года. Яшчэ амаль 10 год. Але ці магчыма паскорыць працэс? Спецыяльна для «СЕ» на гэтае пытанне адказвае Адамкул ЖУНУСАЎ, член калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Паказаць яшчэ