Цэны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі па Еўразійскім эканамічным саюзе ў жніўні 2023 года ў параўнанні са снежнем 2022 года знізіліся на 2,4%. Пры гэтым на прадукцыю раслінаводства цэны знізіліся на 8%, на прадукцыю жывёлагадоўлі – выраслі на 1,3%.
У параўнанні са снежнем адзначалася зніжэнне цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсіх дзяржавах ЕАЭС: у Арменіі – на 38,1%, Беларусі – на 9,3%, Казахстане – на 5,5%, Кыргызстане – на 1,5%, У Расіі – на 0,6%.
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ЕЭК у раздзеле «Цэны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі».