Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіла Парадак праверкі мытных дакументаў пры падачы выніковай дэкларацыі на раней аформленыя тавары.
«Парадак дазволіць стварыць дакладны алгарытм дзеянняў мытных органаў і бізнесу пры правядзенні праверкі дакументаў і звестак у выпадках, калі прымяняецца такое спрашчэнне для бізнесу, як выпуск да падачы дэкларацыі на тавары, гэта значыць, дэкларацыя фактычна падаецца пасля выпуску тавараў», – адзначыў міністр па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Руслан Давыдаў.
Паводле яго слоў, гэта рашэнне дасць магчымасць забяспечыць адзінае мытнае рэгуляванне, павысіць прадказальнасць і пэўнасць пры прымяненні спрошчанага парадку дэкларавання тавараў.
Выпуск да падачы дэкларацыі на тавары прымяняецца ўпаўнаважанымі эканамічнымі аператарамі і для асобных катэгорый тавараў.