Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіў справаздачу аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў па гарманізацыі заканадаўства ў сферы фінансавага рынку.
Рэалізацыя мер па гарманізацыі заканадаўства ажыццяўляецца па трох сектарах фінансавага рынку (банкаўскі, страхавы, рынак каштоўных папер) у адпаведнасці з Планам гарманізацыі, прынятым у лістападзе 2020 года.
У цэлым работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Планам гарманізацыі, мерапрыемствы выконваюцца ў паралельным рэжыме. Згодна з гэтым планам, работа па гарманізацыі заканадаўства павінна быць завершана ў банкаўскім і страхавым сектарах у 2025 годзе, а ў сектары рынку каштоўных папер – у 2029 годзе.
У рамках праведзенай работы падрыхтаваны шэраг праектаў міжнародных пагадненняў, якімі прадугледжвацца забяспечыць трансгранічны допуск каштоўных папер і брокераў/дылераў да ўдзелу ў біржавых таргах, а таксама ўкараніць інстытут стандартызаванай ліцэнзіі.