Ірына Анатольеўна Іванцей нарадзілася ў 1990 годзе. У 2012 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «менеджар-эканаміст», у 2019 годзе – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «эканоміка» з прысваеннем ступені «магістр эканомікі».
У 2022 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «інфармацыйна-аналітычная праца ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання».
З 2012 года працавала на розных пасадах у антыманапольных органах Рэспублікі Беларусь: ва ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Дэпартаменце цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
З верасня 2016 года працавала ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, дзе курыравала пытанні метадалогіі антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі.
З 15 лістапада 2024 года прызначана намеснікам дырэктара Дэпартамента антыманапольнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі.