Рабочая група ЕЭК па правядзенні ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў Камісіі

 

Асноўнымі задачамі рабочай групы з'яўляюцца:

падрыхтоўка заключэнняў аб ацэнцы рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў Камісіі;

разгляд пытанняў аб неабходнасці правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў ЕЭК

Рабочая група ЕЭК па правядзенні ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў Камісіі створана Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 31 сакавіка 2015 г. № 25. 

Дзеючая рэдакцыя складу рабочай групы зацверджана Распараджэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 30 мая 2017 г. № 57 (са змяненнямі, унесенымі Распараджэннем Калегіі ЕЭК ад 13 лютага 2018 г. № 27). Склад рабочай групы сфарміраваны са службовых асобаў структурных падраздзяленняў Камісіі і прадстаўнікоў каардынатараў бізнэс-супольнасцяў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Кіраўнік рабочай групы ЕЭК па правядзенні ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў Камісіі – член Калегіі (Міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Цімур Мекешавіч Жаксылыкаў.

Намеснік кіраўніка рабочай групы ЕЭК па правядзенні ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў Камісіі – Дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК Галія Тагібердыеўна Джалдыбаева.

У 2015 годзе праведзена 22 пасяджэнні рабочай групы, разгледжана 80 пытанняў (праектаў рашэнняў ЕЭК).

У 2016 годзе праведзена 17 пасяджэнняў рабочай групы, разгледжана 46 пытанняў (праектаў рашэнняў ЕЭК).

У 2017 годзе праведзена 23 пасяджэнні рабочай групы, разгледжана 76 пытанняў (праектаў рашэнняў ЕЭК).