Камісія
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Відэагалерэя
Фотагалерэя
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
бел
рус
eng
арм
қаз
кыр
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Відэагалерэя
Фотагалерэя
бел
рус
eng
арм
қаз
кыр
Камісія
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Відэагалерэя
Фотагалерэя
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Камісія
Калегія ЕЭК
Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК
Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК
Барсегян Гоар Ашотаўна
Дэпартамент прамысловай палітыкі
Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі
Фота
Відэа
Каляндар
Біяграфія
Навіны па тэме «Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс»
26 чэрвеня 2025
Гоар Барсегян: «ЕЭК гатова падтрымаць канкрэтныя праекты па вытворчасці робатаў»
Аб укараненні ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза прамысловых робатаў і робататэхнічных сістэм, накіраваных на аўтаматызацыю тэхналагічных і бізнес-працэсаў, ішла размова 26 чэрвеня ў Мінску на круглым стале АЭФ-2025 «Прымяненне рабатызаваных сістэм як фактар росту канкурэнтаздольнасці прамысловых прадпрыемстваў» з удзелам міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян. «У цяперашні час вядучыя краіны свету распрацоўваюць і рэалізуюць нацыянальныя стратэгіі ўкаранення прамысловых і сэрвісных робатаў, робататэхнічных сістэм у розных галінах эканомікі. Асабліва востра пытанні аўтаматызацыі і рабатызацыі тэхналагічных працэсаў стаяць у прамысловасці і АПК, дзе патрабуюцца істотныя прафесійныя кадравыя рэсурсы», – падкрэсліла Гоар Барсегян. Вядома, што вядучыя дзяржавы свету маюць шчыльнасць рабатызацыі звыш 100, а то і 1000 прамысловых робатаў на 10 000 рабочых. Па ініцыятыве бізнесу і дзяржструктур краін ЕАЭС у Саюзе ствараецца Еўразійская тэхналагічная платформа «Робататэхніка», распрацоўваецца міждзяржаўная праграма «Прамысловая робататэхніка». Стаіць задача – у найбліжэйшыя пяць гадоў выйсці на масавае ўкараненне эфектыўных прамысловых робатаў і робататэхнічных сістэм. Для гэтага мэтазгодна забяспечыць дакладнае ўзаемадзеянне галіновых асацыяцый, навуковых устаноў і прадпрыемстваў прамысловасці краін еўразійскай «пяцёркі», перайсці да рэалізацыі канкрэтных інвестыцыйных праектаў у робататэхніцы. «З улікам актуальнасці тэмы Камісія ў рамках дзеючага фінансавага механізму гатова падтрымаць канкрэтныя праекты па серыйнай вытворчасці прамысловых і сэрвісных робатаў, якая адпавядае мадэрнізацыі прампрадпрыемстваў. Мы ўжо вядзем працу па пошуку неабходных кааперацыйных праектаў», – рэзюміравала Гоар Барсегян.
26 чэрвеня 2025
На АЭФ-2025 у Мінску абмеркаваны перспектыўныя напрамкі кааперацыі ў сферы ядзерных тэхналогій
26 чэрвеня ў Мінску на IV Еўразійскім эканамічным форуме адбыўся круглы стол «Развіццё ядзерных тэхналогій у рамках Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе да 2030 года: перспектывы кааперацыйнага ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў ЕАЭС». У круглым стале прыняла ўдзел міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян. Мерапрыемства выклікала цікавасць кіраўнікоў дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікоў навуковых колаў, якія адказваюць за развіццё ядзерных тэхналогій у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза і Узбекістане. Міністр ЕЭК заклікала да актыўнага выкарыстання дзеючых у Камісіі інструментаў па стымуляванні прамысловай кааперацыі, такіх як Еўразійскія тэхналагічныя платформы і механізм фінансавага садзейнічання прамкааперацыі. «Стварэнне Еўразійскай тэхналагічнай платформы ў сферы ядзернага і радыяцыйнага машынабудавання паслужыць дадатковым стымулам для развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва ключавых арганізацый галіны і дазволіць акумуліраваць інтарэсы дзяржорганаў, бізнесу і навукі ў рамках Саюза», – адзначыла Гоар Барсегян. Удзельнікі круглага стала распавялі аб асноўных кампетэнцыях і дасягненнях краін Саюза і дзяржавы - назіральніка пры ЕАЭС – Узбекістана ў сферы ядзернай медыцыны, развіцці ядзерных тэхналогій у прамысловасці. Закрануты шырокае кола пытанняў: ад інавацыйнай вытворчасці радыёфармпрэпаратаў да рэалізацыі шэрагу сумесных ініцыятыў у ядзернай галіне, уключаючы расійска-кыргызскі праект па стварэнні цэнтра ядзернай медыцыны ў Кыргызстане. Дзяржкарпарацыя «Расатам» прэзентавала праект па стварэнні шматмэтавага даследчага рэактара ШХДР, які мае важнае значэнне для развіцця навуковага супрацоўніцтва дзяржаў Саюза. Удзельнікі мерапрыемства выказалі намер павышаць узровень эканамічнага і навукова-тэхнічнага дыялогу на наднацыянальным узроўні, рэалізацыі прыкладных сумесных праектаў у сферы ядзерных тэхналогій, абменьвацца інавацыйнымі распрацоўкамі: ад медыцыны да абсталявання для АЭС.
25 чэрвеня 2025
Наталля Пяткевіч і Гоар Барсегян абмеркавалі развіццё прамысловасці і АПК у рамках Саюза
25 чэрвеня ў Мінску прайшла рабочая сустрэча міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Савета ЕЭК Наталляй Пяткевіч. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з развіццём прамысловасці і АПК у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі сумесных праектаў, умацаванню кааперацыйных сувязяў, тэхналагічнаму развіццю галін і павышэнню іх канкурэнтаздольнасці. Разгледжаны прапановы па ўдзеле Беларусі ў рэалізацыі механізму фінансавага садзейнічання прамысловым праектам ЕАЭС, удасканаленні працы тэхналагічных платформаў, а таксама ініцыятыва па распрацоўцы адзінай праграмы развіцця і імпартазамяшчэння ў прамысловасці. Абмеркаваны задачы па выкананні Дэкларацыі «Еўразійскі эканамічны шлях», падрыхтоўка міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ. БЕЛАРУСЬ». Акрамя таго, закрануты пытанні распрацоўкі міждзяржаўнай праграмы стварэння штамаў мікраарганізмаў для вытворчасці харчовых прадуктаў і лекавых прэпаратаў. Па выніках сустрэчы бакі сышліся ў меркаванні аб важнасці працягу рэгулярнага дыялогу па ўсіх абмеркаваных напрамках.
20 чэрвеня 2025
Стратэгічнае партнёрства ў АПК абмеркавалі на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме
Магчымасці для доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ацанілі падчас бізнес-дыялогу Расія – Арменія на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме. «Узровень харчовай забяспечанасці Саюза дасягнуў 92%, што пацвярджае яго эканамічную ўстойлівасць. Пры гэтым застаюцца сегменты, дзе дзяржавы-члены могуць узмацніць стабільнасць агульнага аграрнага рынку», – заявіла міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян. У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці, фарміравання ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту галіны і выбудоўвання эфектыўных ланцужкоў паставак Камісія ва ўзаемадзеянні з бізнесам працуе над пашырэннем механізму фінансавання кааперацыйных праектаў на аграпрамысловы комплекс. Па словах міністра ЕЭК, выяўлены перспектыўныя напрамкі для рэалізацыі ў такіх сферах, як селекцыя і насенняводства, жывёлагадоўля, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама інфраструктура АПК. «Стварэнне такога фінансавага інструмента з'яўляецца значным практычным крокам для падтрымкі ініцыятыў рэальнага сектара эканомікі, якія дазваляюць задзейнічаць маштаб агульнага рынку Саюза, выкарыстоўваць тэхналагічныя і вытворчыя кампетэнцыі нашых краін», – адзначыла Гоар Барсегян. За 10 гадоў вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў краінах ЕАЭС вырасла больш чым на 25%, узаемны гандаль – у два разы (да 16 млрд долараў). З моманту ўступлення Арменіі ў ЕАЭС пастаўкі аграпрадукцыі павялічыліся больш чым у чатыры разы – асабліва ў катэгорыях гародніны, садавіны і прадукцыі перапрацоўкі.
Паказаць яшчэ
Дзейнасць
Рашэнні
нарматыўныя дакументы
Дзейнасць
Пагадненне аб адзіных правілах дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі
Пагадненне аб адзіных правілах прадастаўлення прамысловых субсідый
Анонсы
Тэндэры і конкурсы
Статыстыка
Рашэнні па тэме «Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс»
63
05/20/2025 12:00:00 am
Распоряжение Коллегии ЕЭК № 63 О проекте Протокола о внесении изменений в Договор о Евразийском экономическом союзе от 29 мая 2014 года в части оказания финансового содействия при реализации государствами – членами Евразийского экономического союза совместных кооперационных проектов в отраслях агропромышленного комплекса
13
05/13/2025 12:00:00 am
Рекомендация Коллегии ЕЭК № 13 О мерах по развитию свиноводства в государствах – членах Евразийского экономического союза
11
05/13/2025 12:00:00 am
Рекомендация Коллегии ЕЭК № 11 О мерах по устойчивому развитию рынка молока и молочной продукции в государствах – членах Евразийского экономического союза
10
05/13/2025 12:00:00 am
Рекомендация Коллегии ЕЭК № 10 О мерах по устойчивому развитию рынка мяса крупного рогатого скота в государствах – членах Евразийского экономического союза
12
05/14/2025 12:00:00 am
Распоряжение Совета ЕЭК № 12 О внесении изменения в перечень финансовых организаций, участвующих в механизме финансового содействия при реализации государствами – членами Евразийского экономического союза совместных кооперационных проектов
в отраслях промышленности
нарматыўныя дакументы
Регламент работы Евразийской экономической комиссии
Матэрыялы па накірунку
Выступленні
Фота
Відэа
28 чэрвеня 2019
Інтэрв'ю Міністра па прамысловым і аграпрамысловым комплексе Сяргея Сідорскага газеце «Саюз. Беларусь сёння»
На пасяджэнні ў траўні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане прэзідэнты Расіі, Казахстана і Беларусі зацвердзілі Канцэпцыю ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі ў АЭП. Збалансаванае развіццё сельгасвытворчасці, гарантыя справядлівай канкурэнцыі, роўнага доступу на агульны аграрны рынак і рост экспарту – вось яе сутнасць.
16 лістапада 2016
Інтэрв'ю дарадцы міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Уладзіміра Мальцава газеце «Союзное вече»: «Выведзем МАЗ і КамАЗ на новы ўзровень»
У Маскве прайшло сумеснае пасяджэнне Калегіі Мінпрама Беларусі і Мінпрамгандлю РФ, на якім абмяркоўваліся пытанні развіцця галіны станкабудавання. Аб выніках сустрэчы «СВ» распавёў дарадца Міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК
16 лістапада 2016
Інтэрв'ю дарадцы міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Уладзіміра Мальцава ІА БелТА: «Платформа ўстойлівасці для еўразійскага бізнесу»
У Еўразійскім эканамічным саюзе з'явіўся новы інструмент для развіцця міждзяржаўнай кааперацыі – эўразійскія тэхналагічныя платформы.
16 лістапада 2016
Інтэрв'ю дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Мікалая Кушнарова «Расійскай газеце»: «На таварах з'явіцца маркіроўка «Зроблена ў ЕАЭС»
На таварах, што вырабляюцца ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, з'явіцца надпіс: «Зроблена ў ЕАЭС». Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) прыступіла да вызначэння крытэрыяў «еўразійскага тавару».
0
/
0
Рэсурсы ЕАЭС
Сайт Еўразійскага эканамічнага саюза
Прававы партал Еўразійскага эканамічнага саюза
Партал Функцыянавання ўнутраных рынкаў ЕАЭС
Партал аб лічбавым парадку ЕАЭС