Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне аб часовым абнуленні стаўкі ўвазной мытнай пошліны на пластыфікаваны полівінілхларыд для вытворчасці шпалер – па 29 лютага 2024 года ўключна. Дзеючая стаўка АМТ ЕАЭС на гэты тавар складае 6,5%.
«Палімер прызначаны для друку па паперы і нятканым палатне (флізеліну) метадам ратацыйна-трафарэтнага друку і ў цяперашні час у неабходных аб'ёмах на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза не вырабляецца», – растлумачыў дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.
Па яго словах, ва ўмовах знешніх санкцый у дачыненні да шэрагу краін, якія ўваходзяць з Саюз, прынятая мера мытна-тарыфнага рэгулявання дазволіць падтрымаць вытворцаў шпалер на ўнутраным рынку.
Рашэнне ўступае ў сілу па заканчэнні 10 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.
Даведка
Раней у адпаведнасці з Рашэннямі Савета Камісіі ад 22 жніўня 2017 года № 47 і 5 снежня 2018 года № 97 нулявая стаўка ўвазной мытнай пошліны ў дачыненні да разгляданых тавараў ужо прымянялася з 14 кастрычніка 2017 года па 31 снежня 2020 года ўключна.