Навіны

21.10.2022 (Обновлено: 28.10.2022 14:38)

Вынікі пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета 20-21 кастрычніка 2022 г.

Кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло 20-21 кастрычніка ў Ерэване (Рэспубліка Арменія) у вочным фармаце, разгледзелі 23 пытанні.

Прэм'ер-міністры краін ЕАЭС выпрацавалі ўзгодненыя падыходы па крыніцах і механізме льготнага фінансавання прамысловай кааперацыі за кошт дадаткова сфарміраваных бюджэтных сродкаў Саюза.

Як адзначыў Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч на прэс-падыходзе па выніках ЕМУС, прамкааперацыя – гэта не проста ўзаемная пастаўка сыравіны, камплектуючых, прамежкавых тавараў, а гаворка ідзе пра сумесныя інтэграцыйныя праекты. 

«У гэтай сітуацыі намечаны таксама крыніцы фінансавання, якія будуць накіраваныя на субсідзіраванне працэнтных ставак па крэдытах, якія вызначаюцца для бізнес-супольнасцяў для рэалізацыі гэтых праектаў. Гэта фактычна новая старонка нашай інтэграцыі. Гэтае пытанне будзе выносіцца на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, каб Камісія разам з урадамі мела магчымасці накіроўваць пэўныя сумы на падтрымку кааперацыйных праектаў. Гаворка ідзе пра 10-працэнтныя адлічэнні ад антыдэмпінгавых і іншых ахоўных пошлін, якія фарміруюцца ў ЕАЭС. Штогод такая сума складае ад 190 да 230 млн дол., і 10% ад гэтых адлічэнняў можа накіроўвацца на падтрымку праектаў за кошт патаннення, субсідзіравання працэнтных ставак, якія не павінны будуць перавышаць ключавую стаўку», – заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Еўразійскі міжурадавы савет разгледзеў даклад аб сумесных праектах па імпартазамяшчэнні, якія ажыццяўляюцца дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза. У 2021-2022 гадах у ЕАЭС рэалізавана 25 праектаў у аўтапраме, станкабудаванні, электратэхніцы і шэрагу іншых галін.

Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС ухвалілі даклад аб выніках штогадовага маніторынгу і аналізу рэалізацыі Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва (АНПС) у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Еўразійскі міжурадавы савет прыняў распараджэнне, згодна з якім кампаніі зацікаўленых краін ЕАЭС атрымаюць доступ у Расійскую прамысловую зону ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет на роўных умовах з расійскім бізнесам, уключаючы доступ да інфраструктуры, якая ствараецца, і астатніх умоваў працы.

 Еўразійскі міжурадавы савет даручыў Еўразійскай эканамічнай камісіі сумесна з урадамі краін ЕАЭС забяспечыць выкананне дарожнай карты ў рамках кліматычнага парадку.

Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС даручылі ўрадам разгледзець магчымасць удзелу органаў па акрэдытацыі ў Рэгіянальнай арганізацыі па акрэдытацыі (РАА) і аказаць садзейнічанне ўпаўнаважаным органам бакоў у вырашэнні арганізацыйных, фінансавых пытанняў па яе стварэнні і функцыянаванні.

 Еўразійскі міжурадавы савет даручыў правесці эксперымент па выкарыстанні электронных навігацыйных пломбаў пры перавозках тавараў чыгуначным і аўтамабільным відамі транспарту ва ўзаемным гандлі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і Кыргызскай Рэспублікі.

Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адбудзецца 2-3 лютага 2023 года ў Алматы (Рэспубліка Казахстан).

У пасяджэнні прынялі ўдзел Старшыня ЕМУС, старшыня Кабінета міністраў – Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Акылбек Жапараў, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Нікол Пашынян, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Аліхан Смаілаў, Старшыня Ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін, Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч. З боку прадстаўнікоў дзяржаў - назіральнікаў пры ЕАЭС – Прэм'ер-міністр Рэспублікі Узбекістан Абдула Арыпаў, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Куба Мануэль Марэра Крус (у фармаце відэазвароту).

Дакументы, падпісаныя па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета

- Распараджэнне «Аб сітуацыі па ліквідацыі перашкод на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза».

- Распараджэнне «Аб правядзенні эксперыменту па тэсціраванні выкарыстання навігацыйных пломбаў пры перавозках тавараў, якія перавозяцца чыгуначным і (або) аўтамабільным відамі транспарту паміж тэрыторыямі Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі з прымяненнем электронных навігацыйных пломбаў».

- Распараджэнне «Аб функцыянаванні Расійскай прамысловай зоны ў эканамічнай зоне Суэцкага канала ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет».

- Рашэнне «Аб праекце рашэння Еўразійскага міжурадавага савета
«Аб зацвярджэнні мэтавай праграмы развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы Еўразійскага эканамічнага саюза да 2027 года»».

- Распараджэнне «Аб стане ўзаемнага гандлю паміж дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2021 годзе».

- Распараджэнне «Аб выніках штогадовага маніторынгу і аналізу рэалізацыі Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза».

- Распараджэнне «Аб залічэнні і размеркаванні сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2021 годзе».

- Распараджэнне «Аб часе і месцы правядзення пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета».