Навіны

24.01.2022

У ЕАЭС з 1 ліпеня 2022 года будзе запушчаны пілотны праект па ўкараненні механізму прасочвальнасці

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнні, неабходныя для пачатку функцыянавання Пагаднення аб механізме прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю ЕАЭС, якое ўступіла ў сілу ў лютым 2021 года. Першае рашэнне вызначае парадак і тэрміны рэалізацыі пілотнага праекта па ўкараненні механізму прасочвальнасці. Механізмы прасочвальнасці будуць тэсціравацца з 1 ліпеня 2022 года па 31 сакавіка 2023 года ў дачыненні да ўвезеных на тэрыторыю Саюза бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў. Другое рашэнне зацвярджае парадак уключэння і захоўвання ў нацыянальных сістэмах прасочвальнасці звестак пра тавары, якія падлягаюць прасочвальнасці.

Нагадаем, пагадненне нацэлена на стварэнне ў Саюзе сістэмы прасочвальнасці замежных тавараў, галоўнай задачай якой будзе з’яўляцца пацвярджэнне законнасці іх абароту пры перамяшчэнні з тэрыторыі адной дзяржавы-члена на тэрыторыю іншай краіны Саюза, а таксама стварэнне ўмоў, якія выключаюць выкарыстанне розных схем ухілення ад выплаты мытных і падатковых плацяжоў, забеспячэнне кантролю з боку дзяржавы за аперацыямі, звязанымі з абаротам такіх тавараў.

Для пачатку функцыянавання пагаднення спатрэбілася распрацаваць шэраг рашэнняў Калегіі і Савета ЕЭК. Камісіяй сумесна з экспертамі дзяржаў-членаў да цяперашняга часу ўжо падрыхтавана і ўзгоднена практычна ўся неабходная нарматыўная база.