Даследаванні

Дэпартамент праводзіць даследаванні па ключавых абласцях макраэканомікі Еўразійскай эканамічнай прасторы. Апарат, якi выкарыстоўваецца макраэканамічнага аналізу дазваляе ацэнiваць уплыў знешніх шокаў на эканоміку ў цэлым і яе асобныя інстытуцыянальныя сектары а таксама ацэнiваць уплыў унутраных рашэнняў (мер дзяржаўнай палітыкі) на паказчыкі эканамічнага развіцця Бакоў у сярэднетэрміновай перспектыве. 

 Дэпартамент макраэканамічнай палітыкі праводзіць даследаванні па пытаннях бягучага і перспектыўнага стану асобных сфер эканомікі, аналізу ўплыву прымаемых рашэнняў на ўмовы эканамічнай дзейнасці і прадпрымальніцкай актыўнасці, а таксама асобных аспектаў функцыянавання Адзінай эканамічнай прасторы. Іх асноўнай задачай з'яўляецца выпрацоўка рэкамендацый, накіраваных на паглыбленне супрацоўніцтва і развіццё інтэграцыйных працэсаў, выпрацоўку адзіных падыходаў па асобных пытаннях, якія тычацца перспектыўнага развіцця Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. 

Кірунак даследавання «Макраэканамічнае мадэляванне». 

Артыкулам 7 Пагаднення аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы Камісія вызначана органам, каардынуючым правядзенне ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі краін-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Артыкулам 4 Пагаднення прадугледжана вызначэнне асноўных напрамкаў эканамічнага развіцця краін-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (Бакоў) на трохгадовы перыяд. Артыкулам 5 Пагаднення прадугледжана ўвядзенне і наступны маніторынг крытэрыяў, вызначаючых выключныя абставіны, пры якіх могуць быць перагледжаны колькасныя параметры, якія вызначаюць ўстойлівасць эканамічнага развіцця Бакоў. 

Пры наяўнасці негатыўных эфектаў Камісія распрацоўвае прапановы па мерах, накіраваных на выпраўленне ўзнікшай негатыўнай эканамічнай сітуацыі, з улікам прадухілення негатыўнага ўздзеяння гэтых мер на эканомікі іншых Бакоў. 

Эфектыўная рэалізацыя Камісіяй паўнамоцтваў у названых сферах патрабуе наяўнасці развітога інструментарыя і мадэльнага апарата падрыхтоўкі прагнозаў асноўных макраэканамічных паказчыкаў, прагназавання развіцця розных інстытуцыянальных сектараў эканомікі, у тым ліку, ва ўмовах запланаваных мер структурнай палітыкі і ўплыву знешніх непадкантрольных фактараў, а таксама ацэнкі эфекту мер, накіраваных на выпраўленне ўзнікшай негатыўнай эканамічнай сітуацыі, з улікам прадухілення негатыўнага ўздзеяння гэтых мер на эканомікі іншых Бакоў. 

У Дэпартаменце будуецца каскад мадэляў для макраэканамічнага прагназавання. Гэта мадэлі кароткатэрміновага мадэлявання (дынамічныя фактарныя мадэлі), мадэлі сярэднетэрміновага прагназавання (неструктурныя VAR і структурныя мадэлі) і доўгатэрміновага прагназавання. 

У рамках напрамку распрацоўваюцца мадэлі для ацэнкі эфектаў макраэканамічнай палітыкі на эканоміку нацыянальных дзяржаў і краін-партнёраў па МС і АЭП (мадэлі агульнай раўнавагі, GVAR). 

Таксама мадэлююцца і даследуюцца эфекты мер тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання на гандлёвыя патокі знешняга і ўзаемнага гандлю ў Мытным саюзе. 

Кірунак даследавання «Інтэграцыя і канвергенцыя» 

У дэпартаменце вядзецца распрацоўка комплексу макраэканамічных індыкатараў, характарызуючых ступень інтэграванасці эканомік дзяржаў-членаў МС і АЭП. Дэпартамент займаецца распрацоўкай крытэрыяў канвергенцыі і механізму ацэнкі хуткасці канвергенцыі эканомік дзяржаў-членаў МС і АЭП.


  • Інфаамацыя аб параўнальным аналізе прагнозаў (праграм) сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы на каротка-, сярэдне- і доўгатэрміновую перспектыву (па стане на снежань 2012 года) (на рускай мове).​

​  ​