Дэпартамент транспарту і інфраструктуры з'яўляецца структурным
падраздзяленнем Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое забяспечвае дзейнасць
Камісіі ў сферы транспарту, інфраструктуры і натуральных манаполій Еўразійскага
эканамічнага саюза.
У сваёй дзейнасці Дэпартамент кіруецца Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным
саюзе ад 29 мая 2014 года, іншымі міжнароднымі дамовамі, якiя складаюць права Саюза,
рашэннямі і распараджэннямі Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета,
Еўразійскага Міжурадавага савета, Савета Камісіі і Калегіі Камісіі, а таксама
Палажэннем аб Дэпартаменце.
Дэпартамент ажыццяўляе сваю дзейнасць самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі
структурнымі падраздзяленнямі Камісіі, а таксама ў межах сваёй кампетэнцыі са
створанымі Камісіяй кансультатыўнымі органамі і працоўнымі групамi, органамі дзяржаўнай
улады, органамі мясцовага самакіравання, іншымі органамі або арганізацыямі
дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, міжнароднымі арганізацыямі,
юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дзяржаў-членаў.