Пунктамі 15 і 16 Дадатка № 24 да Дагавора аб Саюзе прадугледжана развіццё воднага транспарту ў рамках скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі, якая праводзiцца, і заключэнне дзяржавамі-членамі міжнароднай дамовы аб суднаходстве.
Рашэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 25 кастрычніка 2017 г. № 3 зацверджаны План мерапрыемстваў («дарожная карта») па рэалізацыі Асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2018-2020 гады, у тым ліку ў частцы марскога транспарту і ўнутранага воднага транспарту.
У мэтах рэалізацыі пункта 16 Дадатка № 24 да Дагавора аб Саюзе на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі са жніўня 2014 г. па сённяшні дзень праводзяцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы праекта Пагаднення аб суднаходстве.
Праца па пытаннях воднага транспарту ажыццяўляецца
ў рамках падкамітэту па водным транспарце Кансультатыўнага камітэта па
транспарце і інфраструктуры, Кансультатыўнага камітэта па транспарце і
інфраструктуры, Нарады Кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў у галіне
транспарту (Нарада Міністраў).
Дэпартамент
транспарту і інфраструктуры па пытаннях воднага транспарту ажыццяўляе
ўзаемадзеянне з КВТ ЕЭК ААН.