Алексанян Аляксандр Сяргеевiч

Біяграфія

Аляксандр Сяргеевіч Алексанян нарадзіўся 9 снежня 1984 года ў горадзе Гюмры (Рэспубліка Арменія).

У 2007 годзе скончыў Уладзімірскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Матэматык, сістэмны праграміст».

Новы дырэктар дэпартамента мае вялікі досвед працы ў буйных прадпрыемствах і навукова-даследчых установах у галіне развіцця інфармацыйных тэхналогій і забеспячэння ўстойлівасці працы інфраструктуры.

У прыватнасці, пад яго кіраўніцтвам паспяхова распрацавана і запушчана ў прамысловую эксплуатацыю адзіная платформа для апрацоўкі і інтэрпрэтацыі даных Расійскага саюза аўтастрахоўшчыкаў, якая здольна суправаджаць платформы для суперсэрвіса – «Еурапратакол анлайн». 

А.С. Алексанян таксама займаўся праектаваннем платформы для сэрвісаў, якія распрацоўваюцца у рамках лічбавай трансфармацыі Генеральнай пракуратуры

Расійскай Федэрацыі, а таксама праектаваннем адзінай сістэмы маніторынгу ІТ для Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі, сістэмы абмену даных паміж дзяржаўнымі службамі РФ.

Пры яго ўдзеле ўкаранёны і паспяхова запушчаны ўнікальны для Расіі высокапрадукцыйны вылічальны Цэнтр апрацоўкі даных з вадкасным ахаладжэннем, які заняў першае месца ў рэйтынгу ТОП-50 суперкамп'ютараў СНД і 62-е – у ТОП-500 свету. Таксама распрацавана праграмнае забеспячэнне для кіравання высокапрадукцыйным вылічальным комплексам (больш за 6000 сервераў).

 За час працоўнай дзейнасці паспяхова рэалізаваны больш за 10 высокапрадукцыйных вылічэнняў (HPC-праектаў) у СНД і Еўропе, спраектаваны і ўкаранёны высокапрадукцыйныя цэнтры апрацоўкі даных, якія ўваходзяць у ТОП-50 самых магутных суперкамп'ютараў у СНД і ТОП-500-спіс самых магутных суперкамп'ютараў у свеце.

З 2020 года з'яўляўся памочнікам міністра па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі.

З 27 жніўня 2021 года прызначаны дырэктарам Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій Еўразійскай эканамічнай камісіі.