Біяграфія

Алмаз Замірбекавіч Сазбакаў нарадзіўся 29 кастрычніка 1981 года ў горадзе Фрунзе (Кыргызская Рэспубліка).

У 2002 годзе скончыў Амерыканскі Ўніверсітэт у Кыргызстане. У 2007 годзе прайшоў навучанне па праграме JICA факультэта эканомікі Ўніверсітэта Хітатсубашы (Токіо, Японія). У жніўні 2010 года завяршыў навучанне ў Нацыянальным інстытуце вышэйшых палітычных даследаванняў у Токіо (Японія). Скончыў у снежні 2013 года вучэбную праграму ў галіне дзяржаўнай палітыкі Ўніверсітэта імя Джорджа Мэйсана (ЗША).

Працоўную дзейнасць пачаў у 2004 годзе ў аддзеле прамысловасці Нацыянальнага статыстычнага камітэта Кыргызскай Рэспублікі. З 2006 года працаваў ва Ўпраўленні па ацэнцы мясцовых бюджэтаў Міністэрства фінансаў Кыргызскай Рэспублікі. З 2008 – начальнік аддзела прасоўвання інвестыцый Упраўлення палітыкі інвестыцый Міністэрства эканомікі Кыргызскай Рэспублікі.

У 2011 годзе працаваў у аддзеле стратэгічнага аналізу Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі. У 2012 годзе – начальнік Упраўлення палітыкі інвестыцый і ДПП Міністэрства эканомікі Кыргызскай Рэспублікі.

З 2013 года – начальнік Упраўлення стратэгічнага планавання Міністэрства эканомікі Кыргызскай Рэспублікі.

З 2014 года – дырэктар Агенцтва па прасоўванні інвестыцый пры Міністэрстве эканомікі Кыргызскай Рэспублікі.

З 2016 года па 2018 год займаў пасаду намесніка міністра эканомікі Кыргызскай Рэспублікі.

Апошнія тры гады – спецыяльны прадстаўнік Урада Кыргызскай Рэспублікі па справах у ЕАЭС.

З 1 чэрвеня 2021 года прызначаны дырэктарам Дэпартамента функцыянавання ўнутраных рынкаў Еўразійскай эканамічнай камісіі.