Закревский Вадим Александрович​

Закревский Вадим Александрович​

Біяграфія

Вадзім Аляксандравіч Закрэўскі нарадзіўся 4 кастрычніка 1980 года ў г. Мінску (Рэспубліка Беларусь).

У 2002 годзе скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых напрамках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (англійская мова)», у 2003 годзе – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка»; у 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Кандыдат тэхнічных навук.

З 2003 па 2005 год – інжынер-тэхнолаг цэха наладкі і выпрабаванняў абсталявання, інжынер аддзела камплектацыі абсталявання філіяла «Мінская ЦЭЦ-3» РУП «Мінскэнерга».

З 2005 па 2012 год – начальнік службы эксплуатацыі цепламеханічнага абсталявання РУП «Мінскэнерга».

Са студзеня 2012 года па лістапад 2012 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення эксплуатацыі электрастанцый і цеплавых сетак ДВА «Белэнерга».

З лістапада 2012 года па сакавік 2021 года — намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

18 сакавіка 2021 года прызначаны дырэктарам Дэпартамента энергетыкі ЕЭК.

Узнагароды:

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015 год).

Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2016 год).