Нарадзіўся ў 1985 годзе ў г. Бішкек, Кыргызская Рэспубліка.
У 2007 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка», а ў 2017 годзе – магістратуру ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Кыргызскай Рэспублікі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне». У 2023 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата эканамічных навук.
Працоўны шлях на дзяржаўнай службе пачаў у Міністэрстве эканамічнага развіцця і гандлю Кыргызскай Рэспублікі, прапрацаваўшы ў ведамстве з 2008 года па 2010 год.
З 2011 года па 2014 год – праца у бізнес-сектары.
З 2014 года па 2017 год – праца ў Апараце Ўрада Кыргызскай Рэспублікі.
З 2018 года па 2022 год займаў пасаду намесніка міністра эканомікі Кыргызскай Рэспублікі.
З 2022 года па 2023 год – загадчык аддзела па справах Еўразійскага эканамічнага саюза Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі.
З 1 сакавіка 2023 года па верасень 2024 года займаў пасаду міністра па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі.
З 12 верасня 2024 года прызначаны міністрам па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК.
Мае шэраг ведамасных узнагарод.
Дзяржаўны саветнік дзяржаўнай грамадзянскай службы 3 класа.
Жанаты, выхоўвае траіх дзяцей.