Ермаловіч Максім Леанідавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года у г. Лепель Віцебскай вобласці (Рэспубліка Беларусь).

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі № 2 Дзяржаўнага падатковага камітэта па Фрунзенскім раёне Мінска.

З ліпеня 1999 года па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (цяпер Міністэрства па падатках і зборах).

2002-2011 — працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах. Займаў пасады кансультанта ўпраўлення аналізу і планавання даходаў бюджэту, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела планавання і ўліку даходаў бюджэту Галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, начальніка Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі.

2011-2014 — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.

2014-2018 — Першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.

31 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.

20 ліпеня 2020 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве.

З 1 жніўня 2022 года – намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 1 лютага 2024 года Максім Ермаловіч прызначаны на пасаду Міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК.

0/0