Пра гэта заявіў намеснік начальніка аддзела Дэпартамента прамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Юсаў на круглым стале «Перспектывы і выклікі ў развіцці авіяцыі агульнага прызначэння» на палях 11-й Іранскай міжнароднай аэракасмічнай выставы Iran Air Show — 2022.
«Безумоўна, карысным уяўляецца абмен вопытам з галіновымі спецыялістамі з краіны, якая дзясяткі гадоў займаецца імпартазамяшчэннем і дыверсіфікацыяй напрамкаў паставак. Гэты вопыт можа спатрэбіцца авіявытворцам дзяржаў ЕАЭС, якія сутыкнуліся з няпростай задачай планавання сваёй дзейнасці ў бягучых геапалітычных умовах», – сказаў Міхаіл Юсаў.Вялікую цікавасць у прадстаўнікоў іранскіх дзяржаўных органаў і авіяцыйных прадпрыемстваў выклікаў вопыт працы Камісіі ў рамках выканання дарожнай карты па пашырэнні прамысловага супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскага авіябудавання ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза на 2022-2023 гады.
Па словах прадстаўніка ЕЭК, праца па некаторых напрамках, якія змяшчаюцца ў гэтым дакуменце, магчыма з падключэннем трэціх краін. У першую чаргу гаворка ідзе пра такі інструмент, як Еўразійская тэхналагічная платформа «Грамадзянскае авіябудаванне», зацверджаная ў кастрычніку бягучага года.
Даведка
Іранская міжнародная аэракасмічная выстава Iran Air Show праводзіцца на рэгулярнай аснове з 2002 года і з'яўляецца ключавой пляцоўкай для пашырэння міжнароднага прамысловага супрацоўніцтва, у першую чаргу з краінамі Блізкага Ўсходу і Паўднёвай Азіі.
Найбуйнейшыя авіявытворцы Еўразійскага эканамічнага саюза традыцыйна прымаюць удзел у гэтым авіясалоне. Сярод іх – ПАТ «Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя», Улан-Удэнскі авіяцыйны завод, Казанскі верталётны завод, АТ «Верталёты Расіі», АТ «Аб'яднаная рухавікабудаўнічая карпарацыя», «Канцэрн ПКА «Алмаз-Антэй», ЦІАМ імя П.І. Баранава, Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі (УЗГА) і інш.