Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Аляксандра Турчына з прызначэннем на пасаду Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
«Упэўнены, што Ваша дзейнасць на чале Ўрада будзе спрыяць далейшаму развіццю Беларусі і еўразійскай эканамічнай інтэграцыі», – гаворыцца ў віншавальным лісце.
Ад імя ЕЭК і ад сябе асабіста Бакытжан Сагінтаеў пажадаў Аляксандру Турчыну моцнага здароўя і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў на карысць Рэспублікі Беларусь і яе грамадзян.