Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Алжаса Бектэнава з прызначэннем Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Казахстан.
«Ваша прызначэнне з'яўляецца сведчаннем высокага даверу з боку кіраўніцтва краіны, – гаворыцца ў віншавальным лісце. – Упэўнены, што Ваша дзейнасць на чале Ўрада будзе спрыяць далейшаму развіццю Казахстана».
Кіраўнік Калегіі ЕЭК пажадаў Алжасу Бектэнаву моцнага здароўя, дабрабыту і рэалізацыі ўсіх планаў на карысць Рэспублікі Казахстан.