Навіны

15.05.2024

Больш за трыста заявак з адзінаццаці краін пададзена на ўдзел у другім міжнародным кліматычным конкурсе «Зялёная Еўразія»

Завяршыўся прыём заявак на конкурс «Зялёная Еўразія», мэтай якога з'яўляецца адбор найбольш эфектыўных практык па кліматычнай мітыгацыі, адаптацыі і ўстойлівым развіцці.

Удзел у спаборніцтве прымаюць камерцыйныя арганізацыі, НКА, дзяржаўныя ўстановы, органы ўлады, аб'яднанні і фізічныя асобы дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і трэціх краін. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Еўразійская эканамічная камісія і Агенцтва стратэгічных ініцыятыў (АСІ).

«Апрача дзяржаў ЕАЭС, сярод заявак можна адзначыць праекты з краін-партнёраў па СНД (Азербайджан, Туркменістан), а таксама з далёкага замежжа – Кітая, Ірана, Егіпта, Інданезіі, Камеруна, – распавёў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. – Найбольшая колькасць заявак пададзена ў сферах нізкавугляроднага транспарту, энергетыкі і лясных кліматычных праектаў».

Міністр удакладніў, што наступным этапам будзе ацэнка заявак з боку экспертнай групы з прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці, пасля чаго пераможцаў і фіналістаў вызначыць прэзідыум конкурсу.

«Паколькі геаграфія конкурсу ў бягучым годзе была пашырана – мы прымалі заяўкі ад усіх краін, – набор практык па-сапраўднаму разнастайны. Мы ўпэўненыя, што конкурс стане карысным інструментам абмену лепшымі рашэннямі ў галіне клімату. Важна, каб удзельнікі ўбачылі ў практыках адзін аднаго патэнцыял тыражавальнасці і змаглі адаптаваць іх пад свае запыты», – заявіла генеральны дырэктар АСІ Святлана Чупшава. 

Партнёрамі «Зялёнай Еўразіі» сталі Газпрамбанк, Прамсувязьбанк і Фонд Мельнічэнкі, кожны з якіх адзначыць праекты ва ўласных намінацыях.

Вынікі конкурсу, як чакаецца, будуць агучаны на Еўразійскім эканамічным форуме, прымеркаваным да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, правядзенне якога запланавана на верасень - кастрычнік 2024 года ў г. Ерэване (Рэспубліка Арменія).