Таксама на паўгода ад імпартнай пошліны вызвалены тавары для вытворчасці і рэалізацыі харчовай прадукцыі; тавары для вытворчасці фармацэўтычнай, металургічнай і электроннай прадукцыі; тавары, якія выкарыстоўваюцца для развіцця лічбавых тэхналогій; тавары для вытворчасці прадукцыі лёгкай прамысловасці, а таксама тавары, якія прымяняюцца ў будаўнічай і транспартнай галінах. Тут умовай прадастаўлення тарыфнай ільготы будзе пацвярджэнне мэтавага прызначэння ўвозу тавараў.
Акрамя таго, да 30 красавіка 2023 года абнулена стаўка на абрыкосавае, грушавае, персікавае і іншае пюрэ ва ўпакоўках больш за 40 кг, а да 30 красавіка 2025 года – на анілін і шэраг відаў тканін для вытворчасці верхняга адзення.
Калегіі ЕЭК даручана на найбліжэйшым пасяджэнні разгледзець пытанне аб устанаўленні ставак увазных мытных пошлін па шэрагу іншых тавараў.
«У сённяшніх умовах вытворцы спажывецкі значных тавараў сутыкаюцца з курсавымі скокамі і парушэннем лагістычных ланцужкоў у пастаўках сыравіны, – адзначыў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. – У сувязі з гэтым для аказання першачарговых мер падтрымкі, накіраваных на павышэнне эканамічнай устойлівасці, а таксама насычэння ўнутранага рынку часова карэкціруюцца стаўкі пошлін на асобныя віды прадукцыі і ўсталёўваюцца тарыфныя льготы на тавары, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці сацыяльна значных сродкаў».
Рашэнні ўступаюць у сілу па заканчэнні 10 каляндарных дзён ад даты іх афіцыйнага апублікавання.