Новыя меры падтрымкі рэальнага сектара эканомікі, эфектыўнае ўзаемадзеянне прадпрымальнікаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза для стварэння новых прамысловых праектаў сталі галоўнымі на парадку дня пасяджэння Кансультатыўнага савета па ўзаемадзеянні Еўразійскай эканамічнай камісіі і Дзелавога савета ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу.
Міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян выступіў з разгорнутай прэзентацыяй новага прынятага механізму фінансавання прамысловых кааперацыйных праектаў у Саюзе. Міністр ЕЭК падрабязна азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з крытэрыямі адбору праектаў, правіламі іх разгляду, прывёў пералік найбольш прыярытэтных галін прамысловасці для рэалізацыі праектаў.
«Упэўнены, што імплементацыя прынятых намі рашэнняў дасць магчымасць якасна павысіць інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў ЕАЭС», – адзначыў Артак Камалян.Міністр ЕЭК падзякаваў Дзелавому Савету ЕАЭС за арганізацыю мерапрыемства на высокім узроўні, а таксама, калі адказваў на пытанні падчас сустрэчы, адзначыў вядучую ролю бізнесу ў рабоце па фарміраванні пула перспектыўных кааперацыйных праектаў, якія могуць быць рэалізаваны пры дапамозе новых мер падтрымкі прамысловасці. Ён таксама падкрэсліў, што каардынацыйна-дарадчы орган дзелавых колаў дзяржаў Саюза мае каштоўны рэсурс экспертнай ацэнкі бізнес-ініцыятыў, і гэты фактар стане адным з ключавых у далейшым узаемадзеянні Камісіі з Дзелавым саветам ЕАЭС.
Артак Камалян падкрэсліў, што ЕЭК зацікаўлена ў больш актыўным супрацоўніцтве з бізнесам ЕАЭС, і адзначыў гатоўнасць працягнуць работу па павышэнні інфармаванасці дзелавых колаў аб магчымасці фінансавай падтрымкі з бюджэту ЕАЭС. Так, 11 снежня ў 11.00 на пляцоўцы Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі адбудзецца адкрытая прэзентацыя новага механізму для развіцця прамысловай кааперацыі.
«Мы запрашаем да дыялогу ўсіх прадпрымальнікаў краін ЕАЭС, хто зацікаўлены ў стварэнні кааперацыйных праектаў і мае патрэбу ў фінансавым садзейнічанні», – сказаў на заканчэнне міністр ЕЭК.Анонс мерапрыемства – па спасылцы.