У Еўразійскую эканамічную камісію з заявай аб парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі звярнуўся вытворца харчовай солі адной з дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
У рамках разгляду заявы Дэпартамент антыманапольнага рэгулявання ЕЭК праводзіць ацэнку стану канкурэнцыі на таварным рынку харчовай солі ў адпаведнасці з Методыкай ацэнкі стану канкурэнцыі.
У мэтах вызначэння меркавання спажыўцоў адносна наяўнасці (адсутнасці) падабенства упаковак тавару Дэпартамент ажыццяўляе анкетаванне спажыўцоў.
У анкетах прадстаўлены пытанні, якія прадугледжваюць выбар аднаго або некалькіх варыянтаў адказу, а таксама адкрытыя пытанні, якія прадугледжваюць свой варыянт адказу. Вынікі аўтаматычна накіроўваюцца па электроннай пошце ў Дэпартамент антыманапольнага рэгулявання ЕЭК. Анкетаванне з'яўляецца ананімным.