Навіны

30.05.2023

ЕЭК зацвердзіла новую форму транзітнай дэкларацыі і парадак яе запаўнення

На пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі 30 мая зацверджана новая форма транзітнай дэкларацыі і парадак яе запаўнення ў выглядзе электроннага дакумента і дакумента на папяровым носьбіце.

Міністр па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Эльдар Алішэраў адзначыў: «Новы парадак запаўнення транзітнай дэкларацыі ўключае ў сябе шэраг спрашчэнняў, такіх як; першае – магчымасць запаўнення транзітнай дэкларацыі, як у выглядзе электроннага дакумента, так і дакумента на папяровым носьбіце; другое – магчымасць запаўнення транзітнай дэкларацыі пры перавозцы тавараў двума і больш відамі транспарту; трэцяе – выкарыстанне транзітнай дэкларацыі пры перамяшчэнні міжнародных паштовых адпраўленняў».


Па словах міністра ЕЭК, прыняцце гэтага рашэння дазволіць паўнавартасна рэалізаваць электронны абмен інфармацыяй паміж мытнымі органамі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў рамках адпаведнага агульнага працэсу.

Праект рашэння распрацавала Камісія сумесна з краінамі ЕАЭС. Рабочая група па правядзенні ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння прыйшла да высновы, што рашэнне будзе мець пазітыўны ўплыў на ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Новая форма і парадак запаўнення транзітнай дэкларацыі ўступяць у сілу 1 кастрычніка 2023 года.

Адначасова з гэтым Калегіяй зацверджаны новыя структуры і фармат транзітнай дэкларацыі з аналагічным тэрмінам уступлення ў сілу.

Даведка

Форма і парадак запаўнення транзітнай дэкларацыі зацверджаны Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 18 чэрвеня 2010 года № 289. Асаблівасці запаўнення транзітнай дэкларацыі пры перамяшчэнні міжнародных паштовых адпраўленняў зацверджаны Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 20 верасня 2010 № 377.

Распрацоўка новай формы і правіл запаўнення транзітнай дэкларацыі ажыццяўляецца ў мэтах удасканалення права Саюза і рэалізацыі артыкулаў 105 і 142 Мытнага кодэкса ЕАЭС.