4 красавіка ў Брно (Чэшская Рэспубліка) адбудзецца
пасяджэнне круглага стала «Краіны ЕАЭС – Чэшская
Рэспубліка: аграрная палітыка і развіццё аквакультуры». Мерапрыемства будзе арганізавана Дэпартаментам аграпрамысловай палітыкі
Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) сумесна з чэшскім бокам у рамках дзелавой
праграмы Міжнароднай выставы «TЭХАГРА-2016» (г. Брно, Чэшская Рэспубліка, 3-7
красавіка 2016 г). Мэтай круглага стала з’яўляецца развіццё ўзаемадзеяння ў
аграпрамысловай сферы краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) з
Чэшскай Рэспублікай.
Прадугледжваецца ўдзел
прадстаўнікоў краін ЕАЭС, а таксама Міністэрства сельскай гаспадаркі, Аграрнай
Палаты і рыбаводчых арганізацый Чэшскай Рэспублікі.
Удзел у мерапрыемстве будзе цікавым для прадстаўнікоў міністэрстваў
сельскай гаспадаркі, галіновых саюзаў і аграбізнесу краін ЕАЭС у сувязі з
асаблівым значэннем аквакультуры ў забеспячэнні насельніцтва краін-удзельніц
Саюза прадуктамі высокай харчовай вартасці. Правядзенне круглага стала прадастаўляе
магчымасць сумеснага абмеркавання найбольш актуальных пытанняў узаемадзеяння з
трэцімі краінамі ў аграпрамысловай сферы, у тым ліку па развіцці аквакультуры.
У прыватнасці, плануецца разгляд значнага досведу Чэскай Рэспублікі ў сферы рыбагадоўлі.
Запрашаем да
ўдзелу ў пасяджэнні круглага стала.
Кантактная асоба ў Дэпартаменце аргапрамысловай палітыкі
– саветнік аддзела аргапрамысловай палітыкі, міждзяржаўных праграм і праектаў
Кліменцьева Ала Леанідаўна, тэл. +7 495 669 24 00 дад. 4852, электронная пошта
klementieva@eecommission.org.