16 снежня
Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) у партнёрстве з Эканамічнай камісіяй ААН
для Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (ЭКЛАК), а таксама Інстытутам
Лацінскай Амерыкі Расійскай акадэміі навук (ІЛА РАН) праводзяць міжнародны
круглы стол «Развіваючы інтэграцыю, аб'ядноўваючы кантыненты», прысвечаны
абмеркаванню напрамкаў інтэграцыйнага збліжэння краін еўразійскага і
лацінаамерыканскага рэгіёнаў.Аб'ектыўныя тэндэнцыі аб'яднання дзяржаў у рэгіянальныя інтэграцыйныя
структуры, з аднаго боку, і пашырэнне пазарэгіянальнага інтэграцыйнага
супрацоўніцтва, з іншага, абумоўліваюць неабходнасць пошуку агульных поглядаў і
накірунк міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)
і дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.Прымаючы пад увагу важнасць устанаўлення інтэграцыйнага дыялогу паміж
еўразійскім і лацінаамерыканскімі рэгіёнамі, ЕЭК прадпрымае крокі па
наладжванні канструктыўнага супрацоўніцтва і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Мэты
мерапрыемства:1.
абмеркаванне напрамкаў
супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС і краінамі-ўдзельніцамі
інтэграцыйных блокаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі;2.
выпрацоўка магчымых фарматаў
выбудоўвання канструктыўнага міжрэгіянальнага дыялогу;3.
агляд апошніх тэндэнцый
узаемадзеяння існуючых інтэграцыйных аб'яднанняў унутры лацінаамерыканскага
кантынента. Праграма:1.
уступнае слова члена Калегіі
(міністра) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Таццяны Валавой;2.
прэзентацыя ІЛА РАН,
прысвечаная аналізу інтэграцыйных працэсаў Лацінскай Амерыкі і апошніх
тэндэнцый у галіне інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Цэнтральнай і Паўднёвай
Амерыкі;3.
прэзентацыя ЭКЛАК на тэму
аб'яднання блокаў МЕРКАСУР і Ціхаакіянскага Альянсу (тэлемост);4.
прэзентацыя ЕЭК на тэму
макраэканамічнага развіцця дзяржаў-членаў ЕАЭС і перспектыў
гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага
басейна.5.
экспертнае абмеркаванне. Месца
правядзення: г. Масква,
вул. Летнікоўская 2, корп. 2, зала Калегіі (10 паверх).Час правядзення: 15:00. Запрашаем усіх жадаючых да сумеснай працы ў рамках круглага стала. Просім пацвердзіць свой удзел Юліі
Румянцевай па тэл. +7 (495) 6692400 (доб.4698) або па электроннай пошце rumyanceva@eecommission.org у тэрмін да 14 снежня 2016 года. Кантактная
асоба: намеснік начальніка аддзела
супрацоўніцтва пры правядзенні ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі
Дэпартамента макраэканамічнай палітыкі ЕЭК Ларыса Плачында, тэл. +7 (495) 6692400 (дадатк. 4655), адрас электроннай пошты: plachinda@eecommission.org