Навіны

11.11.2016

Завяршае працу «Восеньская школа» для маладых экспертаў, навукоўцаў і журналістаў краін ЕАЭС

11 лістапада ў Маскве завяршае працу «Восеньская школа» для маладых экспертаў, навукоўцаў і журналістаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, якія прафесійна вывучаюць праблематыку еўразійскай інтэграцыі. Навучанне арганізавана Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК) і Расійскім саветам па міжнародных справах (РСМС). Праграма прысвечана прыярытэтам і інструментам еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. «ЕАЭС: інтэграцыя для кожнага. Эфекты і перспектывы да 2025 года» – тэма навучання «школы» ў 2016 годзе. Заняткі праходзілі на працягу тыдня. Мэта праекта – пазнаёміць экспертаў, навукоўцаў і журналістаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза з працай Еўразійскай эканамічнай камісіі, спрыяць фармаванню ўласнага бачання інтэграцыйных працэсаў і прапаноў па развіцці дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза.   Плануецца, што на закрыцці школы выступіць старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян і генеральны дырэктар РСМС Андрэй Картуноў.   Запрашаем журналістаў СМІ краін ЕАЭС узяць удзел 11 лістапада а 12:00 у закрыцці школы, а таксама ў публічных лекцыях спікераў ЕЭК і РСМС.   Апошні дзень працы «школы» адкрыецца лекцыяй 11 лістапада а 10:00 кандыдата палітычных навук, загадчыка кафедры інтэграцыйных працэсаў МДІМА МЗС Расіі Мікалая Кавешнікава на тэму «Стымуляванне інтэграцыі, росту ўнутранага прадукту: досвед і найлепшыя практыкі ЕС. Прапановы для ЕАЭС».   Аб 11:00 з лекцыяй аб міжнародным супрацоўніцтве, пазіцыянаванні ЕАЭС у свеце і канкурэнтных перавагах Саюза выступіць дырэктар Дэпартамента гандлёвай палітыкі ЕЭК Антон Кудасаў.   Публічныя лекцыі і закрыццё «школы» адбудуцца па адрасе: г. Масква,  Смаленскі бульвар, д. 3/5, прэс-цэнтр ЕЭК – 316 каб.   Акрэдытацыя адкрыта да 10:00 11 лістапада.    Кантакты для акрэдытацыі: супрацоўнік прэс-службы ЕЭК Юлія Назарава, е-mail: jnazarova@eecommission.org, тэл. 8 (495) 669-24-00, дадатк. 41-47.​