20 кастрычніка ў Маскве адбудзецца сумесная прэс-канферэнцыя Члена Калегіі (Міністра) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццяны Валавой і галоўнага эканаміста падраздзялення глабалізацыі і стратэгій развіцця Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) Ігара Пауновіча.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца па выніках міжнароднага рэгіянальнага семінара «Сучасныя тэндэнцыі каардынацыі макраэканамічнай палітыкі рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў: магчымасці і выклікі». Семінар, арганізаваны ЕЭК сумесна з ЮНКТАД і Міждзяржаўным банкам, адбудзецца ў той жа дзень, 20 кастрычніка.
Міністр па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Таццяна Валавая раскажа журналістам аб рэалізацыі ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі і яе ўплыве на элементы курсаўтварэння ў дзяржавах-членах ЕАЭС з улікам тэндэнцый развіцця глабальнай эканомікі і валатыльнасці цэн на сусветных таварна-сыравінных рынках.
У сваю чаргу, эксперты ЮНКТАД прадставяць «Даклад аб гандлі і развіцці – 2015», які будзе прысвечаны пытанням рэфармавання міжнароднай фінансавай архітэктуры.
Запрашаем журналістаў 20 кастрычніка а 12.30 узяць удзел у прэс-канферэнцыі і задаць пытанні.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца па адрасе: 119121, г. Масква, Смаленскі бульвар, д. 3/5, пабуд. 1.
Акрэдытавацца на мерапрыемства можна па электроннай пошце zhiteneva@eecommission.org або па тэлефонах: 8 (495) 669-24-00, дадатк. 41-69, 8-925-052-92-62, саветнік прэс-службы ЕЭК Алёна Жыценева.
Неабходна паведаміць імя і прозвішча, пасаду, назву СМІ, а таксама прадставіць спіс апаратуры.