Для павышэння эфектыўнасці работы па
выяўленні і ліквідацыі бар'ераў ва ўзаемным гандлі краін Еўразійскага
эканамічнага саюза Еўразійская эканамічная камісія стварае электронны рэсурс, з
дапамогай якога прадпрымальнікі змогуць узаемадзейнічаць з Камісіяй.
У рамках форуму «Еўразійскі тыдзень»
будзе прадстаўлена інтэрактыўная прэзентацыя гэтага рэсурсу – Сістэмы
інфармацыйнага ўзаемадзеяння з зацікаўленымі асобамі па выяўленні і ліквідацыі
перашкод у рамках ЕАЭС. З прэзентацыі можна будзе даведацца аб тым, як можна
падаць у ЕЭК зварот аб перашкодзе ва ўзаемным гандлі дзяржаў-членаў
Еўразійскага эканамічнага саюза праз адпаведны электронны рэсурс.
Дакладчыкам выступіць прадстаўнік
Дэпартамента функцыянавання ўнутраных рынкаў Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Выяўленне і ўхіленне перашкод (бар'ераў) на
ўнутраным рынку Еўразійскага саюза – адна з найважнейшых задач, якую неабходна
вырашаць для дасягнення пастаўленых мэтаў па забеспячэнні свабоднага
перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў