31 сакавіка ў Бішкеку
(Кыргызская Рэспубліка) адбудзецца сёмае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта
па інтэлектуальнай уласнасці пры Еўразійскай эканамічнай камісіі пад
старшынствам Міністра па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімура
Сулейменава.
Падчас мерапрыемства
плануецца абмеркаваць работу па праекце Дагавора аб таварных знаках, знаках
абслугоўвання і найменнях месцаў паходжання тавараў Еўразійскага эканамічнага
саюза (ЕАЭС), праекце Пагаднення аб парадку ўпраўлення аўтарскімі і сумежнымі
правамі на калектыўнай аснове.
Прадстаўнікі дзяржаў-членаў прадставяць інфармацыю аб правядзенні
ўнутрыдзяржаўных працэдур па праекце Пратакола аб унясенні змяненняў у
Пагадненне аб адзіным мытным рэестры аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці краін
Мытнага саюза ад 21 мая 2010 года, а таксама ўнутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўваходжання ў сілу Дагавора аб каардынацыі дзеянняў па абароне
правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.
Акрамя таго, удзельнікі
пасяджэння разгледзяць праект Рэгламенту ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў і
еўразійскай эканамічнай камісіі ў сферы абароны правоў на аб'екты
інтэлектуальнай уласнасці, праект Дадатку аб Міжнароднай форме
«Антыкантрафакт».
Будзе прадстаўлена
інфармацыя аб дзейнасці Рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў у дачыненні
далейшага прымянення прынцыпу вычарпання выключнага права на аб'екты
інтэлектуальнай уласнасці.
Таксама на парадку
пасяджэння стаяць наступныя пытанні:
- выкананне
абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Арменія ў сферы інтэлектуальнай уласнасці,
у сувязі з далучэннем да Дагавору аб ЕЭАС ад 29 мая 2014 года;
- парадак выплаты
аўтарскага ўзнагароджання за выкананне пры вытворчасці і распаўсюджанні
абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм;
- неабходнасць
стварэння механізмаў каардынацыі ў сферы процідзеяння распаўсюджанню
кантрафактнай і нелегальнай прадукцыі на рынках краін ЕАЭС;
- стварэнне экспертнай групы пры Кансультатыўным
камітэце па інтэлектуальнай уласнасці пры Калегіі ЕЭК