Навіны

27.05.2022

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС далі высокую ацэнку тэмпам выканання Стратэгіі-2025

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 27 мая Еўразійская эканамічная камісія прадставіла кіраўнікам дзяржаў даклад аб ходзе выканання Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

Па выніках 2021 года тэмпы рэалізацыі Стратэгіі-2025 адпавядаюць запланаваным. Усяго на 2021 год было закладзена 84 мерапрыемствы. Акрамя таго, больш за 100 ажыццяўляюцца на пастаяннай аснове.


Кіраўнікі дзяржаў даручылі Камісіі працягнуць гэтую працу.

Стратэгія-2025 змяшчае 11 напрамкаў далейшага развіцця інтэграцыі і 332 меры і механізмы іх рэалізацыі. План па рэалізацыі Стратэгіі-2025 раскрывае і канкрэтызуе гэтыя меры і механізмы з дапамогай 523 мерапрыемстваў.

Аддзел інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК