Навіны

12.11.2021

Вынікі Савета ЕЭК

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 12 лістапада зацвердзіў дарожную карту па рэалізацыі Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў ЕАЭС да 2025 года. Дакумент уключае ў сябе пералік адпаведных мерапрыемстваў па ўсіх шасці напрамках, замацаваных у АНПС-2025.

Зацверджаны новы парадак увозу прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы адпаведнасці

Савет ЕЭК ухваліў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў частцы вызначэння парадку спагнання ўскосных падаткаў пры аказанні паслуг у электроннай форме. Змяненні фіксуюць у праве Саюза тэрмін «паслугі ў электроннай форме» і спосабы выплаты ПДВ пры аказанні такіх паслуг. Дакумент будзе накіраваны ў бакі для правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для падпісання. 

Унесены змяненні ў патрабаванні да ўкаранення, падтрымання і ацэнкі сістэмы менеджменту якасці медыцынскіх вырабаў у залежнасці ад патэнцыяльнай рызыкі іх прымянення. Змяненні дазволяць праводзіць ацэнку сістэмы менеджменту якасці ў форме інспектавання вытворчасці з выкарыстаннем сродкаў дыстанцыйнага ўзаемадзеяння. Гэта неабходна для рэалізацыі магчымасці вываду на рынак медвырабаў ва ўмовах надзвычайных сітуацый або пагрозы распаўсюджвання эпідэмічных захворванняў, а таксама папярэджання дэфіцыту прадукцыі на агульным рынку медвырабаў. 

Наступнае пасяджэнне Савета ЕЭК адбудзецца 2 снежня ў вочным фармаце ў Маскве.