Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ухваліў і накіраваў ва ўрады краін Еўразійскага эканамічнага саюза праект Пагаднення аб адміністрацыйным супрацоўніцтве ў сферы паслуг па ацэнцы маёмасці для праходжання ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго падпісання. Пагадненне вызначае парадак інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж кампетэнтнымі органамі дзяржаў і накіравана на забеспячэнне эфектыўнага адміністрацыйнага супрацоўніцтва.
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі разгледзеў прапанову Расійскай Федэрацыі і прыняў рашэнне аб устанаўленні ўніфікаваных правіл маркіроўкі біялагічна актыўных дабавак да ежы (БАД) у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Згодна з прынятым рашэннем, маркіроўцы падлягае шырокі пералік харчовай прадукцыі, якая мае дзеючае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, выдадзенае на БАД. Дзяржавы-члены маюць права самастойна вызначаць дату ўвядзення і этапнасць маркіроўкі прадукцыі сродкамі ідэнтыфікацыі на сваёй тэрыторыі, паведамляючы пра гэта ЕЭК не пазней чым за шэсць месяцаў.
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі разгледзеў ініцыятыўную прапанову Расійскай Федэрацыі і прыняў рашэнне аб увядзенні маркіроўкі піва і напояў, вырабленых на аснове піва, у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза па ўніфікаваных правілах. Згодна з дакументам дзяржавы-члены будуць самастойна вызначаць дату ўвядзення і парадак маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі названай прадукцыі на сваёй тэрыторыі, паведамляючы аб гэтым ЕЭК не пазней чым за шэсць месяцаў.