Навіны

26.12.2024

Вынікі пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 26 снежня 2024 г.

26 снежня ў Ленінградскай вобласці (РФ) пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія, Старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС) Нікола Пашыняна адбылося пасяджэнне ВЕЭС з удзелам кіраўнікоў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, кіраўнікоў дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС і Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжана Сагінтаева.

Члены Савета зацвердзілі Асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на 2025 год – сістэмаўтваральны дакумент у гэтай сферы, распрацаваны Камісіяй у адпаведнасці з рэкамендацыямі дзяржаў-членаў.

Ухвалены Пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у частцы, якая тычыцца асобага механізму пры правядзенні расследаванняў і прыняцці рашэнняў аб прымяненні або непрымяненні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер.

Лідарам краін Саюза прадстаўлены даклады Камісіі аб функцыянаванні адзінага рынку паслуг і лібералізацыі асобных сектараў паслуг у Еўразійскім эканамічным саюзе.

Падпісана Пагадненне аб адзінай сістэме мытнага транзіту ЕАЭС і трэцяга боку (трэціх бакоў), якое вызначае фундаментальныя прававыя асновы для заключэння асобных міжнародных дагавораў Саюза з трэцімі краінамі аб стварэнні адзінай транзітнай сістэмы.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет прадаставіў Ісламскай Рэспубліцы Іран статус дзяржавы-назіральніка пры ЕАЭС.

Кіраўнікі краін Саюза вызначылі, што ў 2025 годзе старшынстваваць у Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі будзе Рэспубліка Беларусь.

Чарговае пасяджэнне ВЕЭС адбудзецца ў канцы мая 2025 года ў Беларусі.