Навіны

09.12.2022

Вынікі пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 9 снежня 2022 г.

Сёння пад старшынствам Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Садыра Жапарава адбылося пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў вочным фармаце з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза – Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія Нікола Пашыняна, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева, Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, Прэзідэнта Рэспублікі Куба Мігеля Дыяса-Канеля Бермудэса (ў фармаце відэазвароту), Прэм'ер-міністра Рэспублікі Узбекістан Абдулы Арыпава, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС прынялі рашэнне аб пачатку перамоў Еўразійскага эканамічнага саюза з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі аб заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС падпісалі пратакол, які ўносіць змяненні ў парадак спагнання ПДВ пры аказанні паслуг у электроннай форме на тэрыторыі Саюза.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет прыняў рашэнне аб стварэнні новага фармату фінансавання праектаў прамысловай кааперацыі.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС зацвердзілі Асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на 2023 год.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіў пералік прыярытэтных напрамкаў для лібералізацыі паслуг, а таксама прыняў рашэнне аб пашырэнні адзінага рынку паслуг Еўразійскага эканамічнага саюза, куды з 1 студзеня 2023 года пяройдуць 14 сектараў паслуг, сярод якіх – паслугі метэаралогіі, бытавыя і іншыя дапаможныя паслугі.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет вырашыў стварыць дапаможны орган – Савет кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў ЕАЭС у сферы энергетыкі. Зацверджана Палажэнне аб Савеце. Стварэнне Савета кіраўнікоў дазволіць павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння краін Саюза ў гэтай сферы, якое накіравана на забеспячэнне нацыянальных эканомік асноўнымі відамі энергетычных рэсурсаў, развіццё доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, правядзенне скаардынаванай энергетычнай палітыкі і ажыццяўленне паэтапнага фарміравання агульных рынкаў энергарэсурсаў.

У адпаведнасці з рашэннем ВЕЭС з 1 студзеня 2023 года Расійская Федэрацыя на працягу года будзе старшынстваваць у органах ЕАЭС – Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі. Згодна з Дагаворам аб ЕАЭС, на пасадзе старшыні ў гэтых органах адбываецца штогадовая планавая ратацыя ў парадку рускага алфавіту. У адыходзячым 2022 годзе ва ўсіх структурах старшынствавала Кыргызская Рэспубліка і яе прадстаўнікі.

Наступнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца 24-25 мая 2023 года ў Расійскай Федэрацыі.

 

Дакументы, падпісаныя па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

-       Рашэнне «Аб пачатку перамоў з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі аб заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі»,

-     Рашэнне «Аб асноўных напрамках міжнароднай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза на 2023 год»,

-    Рашэнне «Аб унясенні змянення ў пункт 63 дадатку № 1 да Рэгламенту працы Еўразійскай эканамічнай камісіі»,

-     Рашэнне «Аб Савеце кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы энергетыкі»,

-    Пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў частцы вызначэння парадку спагнання ўскосных падаткаў пры аказанні паслуг у электроннай форме,

-    Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у спіс сектараў (падсектараў) паслуг, у якіх функцыянуе адзіны рынак паслуг у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза»,

-     Рашэнне «Аб пераліку прыярытэтных напрамкаў для лібералізацыі паслуг у мэтах вызначэння сектараў (падсектараў) паслуг, па якіх будзе прадоўжана праца па фарміраванні адзінага рынку паслуг у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ў адпаведнасці з планамі лібералізацыі (на працягу пераходнага перыяду)»,

-    Рашэнне «Аб узнагароджванні медалём «За ўклад у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза»,​

-    Рашэнне «Аб унясенні змянення ў Палажэнне аб знешнім аўдыце (кантролі) у органах Еўразійскага эканамічнага саюза»,

-       Рашэнне «Аб зацвярджэнні памеру пошліны, якая выплачваецца гаспадарчымі суб'ектамі пры звароце ў Суд Еўразійскага эканамічнага саюза»,

-    Рашэнне «Аб старшынстве ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза»,

-      Распараджэнне «Аб часе і месцы правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета».