Навіны

02.02.2024

Да прыярытэтных інтэграцыйных інфраструктурных праектаў у сферы транспарту краін ЕАЭС дабавіліся новыя

2 лютага ў Алматы (Рэспубліка Казахстан) на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС) кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза ўхвалілі пашырэнне пераліку прыярытэтных інтэграцыйных інфраструктурных праектаў у сферы транспарту, ініцыяваных краінамі-удзельніцамі ЕАЭС.

Асаблівую значнасць для дзяржаў-членаў ЕАЭС маюць прыярытэтныя інтэграцыйныя інфраструктурныя праекты, якія з'яўляюцца маштабнымі праектамі мадэрнізацыі і будаўніцтва аўтамабільных і чыгуначных шляхоў зносін, накіраванымі на развіццё еўразійскіх транспартных калідораў і перспектыўных лагістычных маршрутаў. Праекты закліканы забяспечыць павышэнне транспартнай звязанасці нашых краін, прасоўванне транзітных і экспартна-імпартных перавозак.

У прыватнасці, Казахстан прадставіў праекты, накіраваныя на развіццё ўсходняга міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач – Поўдзень» з мадэрнізацыяй наяўнай чыгуначнай інфраструктуры калідора «Расія – краіны Цэнтральнай Азіі» і ўводам новых чыгуначных шляхоў.

Кыргызская Рэспубліка прапанавала ўключыць два праекты: рэканструкцыя аб'язной аўтадарогі горада Бішкек і будаўніцтва чыгункі ад Балыкчы да Джалал-Абада, якая злучае чыгуначную інфраструктуру поўначы і поўдня рэспублікі. Рэалізацыя праектаў дасць магчымасць стварыць адзіную ўнутраную чыгуначную сетку краіны і павялічыць прапускную здольнасць транзітных маршрутаў праз Кыргызстан.

«Праекты дазволяць зрабіць транзіт больш камфортным, істотна знізіць выдаткі грузаўладальнікаў пры перамяшчэнні грузаў па тэрыторыі краін ЕАЭС. Для іх гэта магчымасць стаць сувязным звяном паміж рынкамі Еўропы, Азіі і Блізкага Ўсходу», – адзначыў міністр па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбек Кожашаў.

У бягучых геапалітычных умовах, калі адбываецца глабальнае змяненне сусветных лагістычных ланцужкоў і перафарматуюцца традыцыйныя міжнародныя транспартныя калідоры, краіны «пяцёркі» актыўна развіваюць транспартную інфраструктуру.

Нагадаем, што ў жніўні 2022 года кіраўнікі ўрадаў краіны «пяцёркі» ўзгаднілі пералік прыярытэтных інтэграцыйных транспартных праектаў ЕАЭС, які ўключае ў сябе сем праектаў ад усіх краін-удзельніц, з іх – шэсць датычацца будаўніцтва або рэканструкцыі аўтамабільных дарог міжнароднага значэння, адзін – чыгуначны.

Для даведкі:

Два новыя праекты ад Казахстана прадугледжваюць мадэрнізацыю наяўнай чыгуначнай інфраструктуры на ўчастках «Орск – Кандыагаш – Макат – Бейнеу – Балашак», «Ілецк-1 – Актобе», «Чэлябінск – Табол – Нікельтау» і «Аксарайская – Макат», «Шалкар – Бейнеу – Мангыстау» якія аднесены да МТК «Поўнач – Поўдзень». А таксама будаўніцтва чыгуначнай лініі «Дарбаза – Мактаарал» і другіх чыгуначных шляхоў на ўчастку «Казалы – Арысь», якія аднесены да калідора «Расія – краіны Цэнтральнай Азіі».

Новыя праекты ад Кыргызскай Рэспублікі – гэта будаўніцтва чыгункі «Балыкчы – Качкор – Кара-Кечэ – Макмал – Джалал-Абад» і праект аўтамабільнай дарогі «Рэканструкцыя паўночна-аб'язной дарогі горада Бішкек».