Навіны

26.05.2022

Міністр ЕЭК Максат Мамытканаў: «Мытная служба з'яўляецца важным звяном забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, гарантам абароны нацыянальных інтарэсаў»

Неабходнасць актуалізацыі вартасных індыкатараў рызыкі на тавары, якія ўвозяцца ў Еўразійскі эканамічны саюз, мэтазгоднасць унясення змяненняў у пералік тавараў, зацверджаны Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам у 2015 годзе, абагульненыя вынікі галіновага маніторынгу, які праводзіцца Камісіяй, – гэтыя і шэраг іншых тэм абмеркаваны 26 мая на пасяджэнні Аб'яднанай калегіі мытных службаў краін ЕАЭС у Бішкеку ў рамках Еўразійскага эканамічнага форуму.

Міністр па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Максат Мамытканаў, які прыняў удзел у пасяджэнні, адзначыў, што мытная служба заўсёды была і працягвае заставацца важным звяном забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, гарантам абароны нацыянальных інтарэсаў, а ва ўмовах глабалізацыі сусветнай эканоміі міжнароднае мытнае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з найбольш значных складнікаў эканамічнай палітыкі любой дзяржавы.

Максат Мамытканаў выказаў упэўненасць у далейшай плённай сумеснай працы Камісіі і Аб'яднанай калегіі.

Нагадаем, што Аб'яднаная калегія, створаная ў 2011 годзе, – адзін з найбольш вопытных і эфектыўных інтэграцыйных органаў Саюза. Яна каардынуе практычныя дзеянні мытных службаў саюзных дзяржаў у рамках прымянення адзіных прынцыпаў мытнага адміністравання, выступае пляцоўкай для абмеркавання і выпрацоўкі ўзаемапрымальных уніфікаваных рашэнняў, а таксама аператыўнага ўрэгулявання праблем у мытнай сферы.

 Аддзел інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК