На пасяджэнні профільнай групы Еўразійскай эканамічнай камісіі разгледжаны вынікі апытання прадстаўнікоў дзяржорганаў і бізнес-структур краін Еўразійскага эканамічнага саюза, з дапамогай якога ацэньваліся інструменты рэалізацыі механізму «адзінага акна» ў рэгуляванні знешнеэканамічнай дзейнасці.
Пад «адзіным акном» разумеецца механізм узаемадзеяння паміж дзяржорганамі і ўдзельнікамі ЗЭД, які дазваляе значна спрасціць адміністрацыйныя працэдуры, скараціць час і паменшыць фінансавыя выдаткі прадпрымальнікаў. Асноўным прынцыпам «адзінага акна» з'яўляецца аднаразовае прадастаўленне дакументаў і іх шматразовае далейшае выкарыстанне.
Для далейшага развіцця нацыянальных механізмаў «адзінага акна» і эфектыўнага забеспячэння іх узаемадзеяння патрабавалася распрацаваць пэўныя інструменты. Яны былі вызначаны профільнай рабочай групай, і 27 снежня мінулага года Калегія ЕЭК рэкамендавала краінам Саюза правесці апытанне сярод дзяржорганаў і бізнесу для высвятлення запатрабаванасці гэтых інструментаў.
У апытанні, праведзеным на сайце ЕЭК у маі-чэрвені бягучага года, прынялі ўдзел звыш 700 рэспандэнтаў з усіх краін Саюза, сярод якіх больш за 300 прадстаўляюць дзяржаўныя органы і каля 400 – бізнес-структуры. У ліку дзяржорганаў, у прыватнасці, прадстаўнікі нацыянальных мытных службаў, транспарту, органаў, якія ажыццяўляюць выдачу дазвольных дакументаў, звязаных з ЗЭД і іншыя.
Як адзначылі члены рабочай групы, апытанне паказала, што рэспандэнты разумеюць важнасць распрацоўкі прыярытэтных інструментаў для далейшага развіцця механізму «адзінага акна» ў сваіх краінах і тое, што яны датычацца кіраўніцкай, прававой, тэхналагічнай і тэхнічнай сфер.
Напрыклад, адзін з кіраўнічых інструментаў – «Вызначэнне аператара Нацыянальнага механізму «адзінага акна» ў дзяржаве-члене», прававы інструмент – «Прыняцце актаў органаў Саюза для забеспячэння юрыдычна значнага абмену электроннымі данымі ў сферы ЗЭД», тэхналагічны – «Стварэнне механізму кіравання змяненнямі», тэхнічныя інструменты – «Фарміраванне вітрыны лічбавых паслуг і сэрвісаў» і «Наяўнасць нацыянальнага партала «адзінага акна» ў сферы ЗЭД».
Рабочая група прыняла рашэнне – падрыхтаваць па выніках апытання падрабязную справаздачу з аналізам адказаў рэспандэнтаў.