Дэпартамент статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі апублікаваў штомесячны аналітычны агляд па асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыках Еўразійскага эканамічнага саюза за студзень – снежань 2023 года.
Грузаабарот за гэты перыяд вырас у Кыргызстане (на 8,2%) і Казахстане (на 3,1%), пасажыраабарот – у Арменіі (на 63,3%), Расіі (на 12,8%), Казахстане (на 10,3%), Кыргызстане (на 8,7%) і Беларусі (на 7,8%).
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя па ЕАЭС склаў 0,8% колькасці рабочай сілы.
Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі за студзень – снежань 2023 года разлічаны, апрача долараў ЗША, у валютах дзяржаў - членаў ЕАЭС.
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ЕЭК у раздзеле «Аналітычныя агляды».