Навіны

12.12.2023

Апублікавана статыстычнае даследаванне аб рынку працы ў ЕАЭС

Дэпартамент статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі апублікаваў даследаванне аб рынку працы ў Еўразійскім эканамічным саюзе за 2018 - 2022 гады.

У даследаванні прыведзены даныя аб колькасці рабочай сілы, занятых і беспрацоўных, іх складзе і структуры па поле, узросце, узроўні адукацыі. Занятае насельніцтва класіфікавана па ўзроўні адукацыі, статусе занятасці і відах эканамічнай дзейнасці. Беспрацоўныя – па ўзроўні адукацыі, па працягласці і спосабах пошуку працы. Таксама ў зборніку змяшчаюцца паказчыкі, якія характарызуюць зарэгістраванае беспрацоўе, рух рабочай сілы і працоўных месцаў.

У 2022 годзе насельніцтва ў ЕАЭС склала 185,5 млн. чалавек; колькасць працоўнай сілы – 93,4 млн чалавек (48,2 млн мужчын і 45,2 млн жанчын), з іх занятага насельніцтва – 89,5 млн чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец 2022 года склаў 0,9% ад колькасці рабочай сілы. 72,7% ад тых, хто звярнуўся ў службы занятасці, было працаўладкавана.

Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы Дэпартамента статыстыкі ЕЭК у зборніку «Рынак працы. Статыстыка Еўразійскага эканамічнага саюза 2018 - 2022 гады».