Навіны

21.06.2022 (Обновлено: 04.07.2022 16:40)

Урады дзяржаў ЕАЭС і ЕЭК будуць развіваць еўразійскія транспартныя калідоры ў напрамках «Усход – Захад» і «Поўнач – Поўдзень»

Еўразійскі міжурадавы савет даручыў урадам дзяржаў Саюза сумесна з ЕЭК актывізаваць (каардынаваць) працу па развіцці транспартнай інфраструктуры еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, якія ўваходзяць у тым ліку ў міжнародныя транспартныя калідоры ў напрамках «Усход – Захад» і «Поўнач – Поўдзень». 

Такое даручэнне далі кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС на пасяджэнні 21 чэрвеня ў Мінску пасля разгляду падрыхтаванага ў рамках рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года даклада па пытаннях стварэння і развіцця транспартнай інфраструктуры на тэрыторыях краін ЕАЭС.

Пры гэтым краіны ЕАЭС будуць зыходзіць з неабходнасці наладжвання супрацоўніцтва паміж інстытутамі развіцця Саюза і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў мэтах забеспячэння фінансавання транспартных праектаў, а таксама прапрацуюць магчымасць падключэння дзяржаў-членаў да рэалізацыі праектаў па развіцці еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, якія рэалізуюцца ў двухбаковым фармаце.

Справаздачнасць па даручэнні перад Міжурадавым саветам устаноўлена не радзей за два разы ў год, што дасць магчымасць аператыўна рэагаваць на зменлівыя ўмовы ў бягучай сітуацыі на транспарце.

Гэтыя меры па развіцці транспартнай інфраструктуры ў Саюзе дазволяць павысіць прапускную здольнасць магістральных дарог, ліквідаваць «вузкія» месцы (абмежаванні) транспартнай інфраструктуры на тэрыторыях дзяржаў ЕАЭС.