Навіны

14.06.2022

Пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС звадкаваных вуглевадародных газаў неабходна на мытні прад'яўляць дэкларацыю аб адпаведнасці

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіла пералік прадукцыі да тэхрэгламенту ЕАЭС «Патрабаванні да звадкаваных вуглевадародных газаў для выкарыстання іх у якасці паліва». Гаворка ідзе пра прадукцыю, у дачыненні да якой пры ўвозе на мытную тэрыторыю ЕАЭС правяраецца захаванне мер тэхнічнага рэгулявання.

Пералік уключае ў сябе прадукцыю, на якую распаўсюджваецца тэхрэгламент: звадкаваныя вуглевадародныя газы для камунальна-бытавога і вытворчага спажывання ў якасці паліва і для выкарыстання ў якасці маторнага паліва для аўтамабільнага транспарту.

Пералік прызначаны для ажыццяўлення кантролю за выкананнем мер тэхнічнага рэгулявання пры ўвозе на мытную тэрыторыю ЕАЭС звадкаваных вуглевадародных газаў, якія падлягаюць дэклараванню адпаведнасці. Для прымянення пераліку неабходна карыстацца як найменнем прадукцыі, так і кодам ТН ЗЭД ЕАЭС.