Навіны
/
Пяты раунд перамоў па Пагадненні аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Егіптам пройдзе ў лістападзе гэтага года
Пяты раунд перамоў па Пагадненні аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Егіптам пройдзе ў лістападзе гэтага года
24.06.2021
24 чэрвеня ў Маскве адбылася сустрэча міністра па
гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэя Сляпнёва з міністрам гандлю і
прамысловасці Арабскай Рэспублікі Егіпет Невін Гамеа.
Падчас сустрэчы бакі адзначылі паспяховае правядзенне чацвёртага раунда перамоў па заключэнні Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Арабскай Рэспублікай Егіпет, які адбыўся 21 - 23 чэрвеня ў Маскве. Андрэй Сляпнёў і Невін Гамеа падкрэслілі, што камандам удалося дасягнуць істотнага прагрэсу ў перамовах.
Міністры дамовіліся правесці чарговы раунд перамоў у лістападзе бягучага года ў Егіпце. Да гэтага часу перагаворныя каманды прадоўжаць інтэнсіўнае ўзаемадзеянне.
Таксама ў рамках сустрэчы бакі закранулі актуальныя пытанні міжнароднага гандлёвага парадку.