Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне даць тарыфную льготу ў выглядзе бяспошліннага ўвозу трысняговага цукру-сырцу ў перыяд па 31 снежня 2023 года.
Ад увазной мытнай пошліны вызваляецца цукар, які ўвозіцца ў Рэспубліку Беларусь ў аб'ёме не больш за 100 тыс. тон, у Рэспубліку Казахстан – у аб'ёме не больш за 350 тыс. тон, у Кыргызскую Рэспубліку – у аб'ёме не больш за 50 тыс. тон, і ў Расійскую Федэрацыю – у аб'ёме не больш за 100 тыс. тон.
«Рашэнне прынята з улікам індыкатыўных балансаў дзяржаў - членаў ЕАЭС па цукру на 2023 год. Ухваленая тарыфная льгота накіравана на развіццё ўнутранай вытворчасці цукровай галіны і забеспячэнне сыравінай прадпрыемстваў краін Саюза», – адзначыў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
Ён таксама ўдакладніў, што плануецца вярнуцца да адзначанага пытання восенню з улікам магчымасцяў па ўзаемным закрыцці патрэбнасцяў у цукры з боку дзяржаў - членаў ЕАЭС.
Рашэнне ўступіць у сілу па заканчэнні 10 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.