Навіны

05.03.2022

Краіны ЕАЭС абмеркавалі перспектывы развіцця агульнага рынку насення сельскагаспадарчых культур

5 сакавіка Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч і міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян правялі круглы стол «Перспектывы развіцця агульнага рынку насення сельскагаспадарчых раслін у рамках ЕАЭС». Мерапрыемства прайшло на пляцоўцы вядучай Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў сельскай гаспадаркі, прадстаўнікоў навуковых і навучальных устаноў, бізнесу краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Аграпрамысловы комплекс з'яўляецца адной з стратэгічных галін эканомікі ЕАЭС, – падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. – Пытанне бесперабойнага забеспячэння насельніцтва Саюза якаснымі і бяспечнымі прадуктамі харчавання стала асабліва адчувальным на фоне пандэміі COVID-19 і нестабільнасці міжнародных рынкаў. У адказ на гэтыя выклікі ў Саюзе зацверджаны агульныя прынцыпы і падыходы да забеспячэння харчовай бяспекі. Гэта важны крок па фарміраванні рэальных механізмаў стабілізацыі харчовага рынку, забеспячэнні гарантаваных узаемных паставак, а таксама ліквідацыі існуючых бар'ераў і абмежаванняў на агульным аграрным рынку ЕАЭС».
Як адзначыў Старшыня Калегіі ЕЭК, вынікі працы аграпрамысловага комплексу спрыялі павышэнню ўзроўню забяспечанасці ЕАЭС асноўнымі відамі сельгаспрадукцыі і харчавання. У 2021 годзе гэты паказчык склаў 93%. Краіны «пяцёркі» цалкам пакрываюць ўнутраныя патрэбы ў збожжы, свініне, гародніне і бульбе, алеях, цукры і яйках за кошт уласнай вытворчасці. Адзначаецца толькі недахоп садавіны і ягад. Самы высокі ў ЕАЭС узровень самазабеспячэнне цяпер у Беларусі (94%). Краіна забяспечвае харчаваннем не толькі сваё насельніцтва, але і з'яўляецца найважнейшым пастаўшчыком мяса-малочнай прадукцыі на агульны аграрны рынак Саюза.

Пры гэтым удзельнікі круглага стала канстатавалі, што ў Саюз яшчэ ўвозяцца значныя аб'ёмы высокатэхналагічных сродкаў вытворчасці для раслінаводства і жывёлагадоўлі. У 2021 годзе такіх было імпартавана тавараў на суму больш за 5 млрд долараў.

«Летась кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС далі старт новаму этапу развіцця адзінага рынку насення і вызначылі напрамкі далейшай уніфікацыі ў гэтай сферы да 2026 года, – сказаў Артак Камалян. – У Саюзе дзейнічае Пагадненне аб абарачэнні насення, якое дазволіць скараціць залежнасць ад імпарту і павысіць забяспечанасць уласнымі сродкамі вытворчасці».
Па словах міністра ЕЭК, у Саюзе намецілася тэндэнцыя росту ўзаемнага гандлю насеннем, якое дасягнула 100 млн дол. у 2021 годзе. Разам з тым імпартазалежнасць па насенні ўсё яшчэ застаецца на досыць высокім узроўні, асабліва па цукровых бураках, кукурузе, алейных культур і г.д.

Аднак для далейшага павышэння канкурэнтаздольнасці селекцыянераў і насенняводаў дзяржаў-членаў неабходна таксама каардынаваць развіццё гэтай галіны ў рамках ЕАЭС. У сувязі з гэтым Стратэгічнымі напрамкамі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года прадугледжана выпрацоўка прапаноў па сумесных мерах у насенняводстве.

«З 2021 года мы праводзім рэгулярныя кансультацыі з прадстаўнікамі насенняводчага бізнесу, таксама разлічваем на актыўны ўдзел навуковых колаў у падрыхтоўцы даследавання па бягучым стане рынку насення ў краінах Саюза. Далей плануецца гэтае пытанне сістэмна разгледзець на пасяджэннях органаў ЕАЭС для прыняцця нашымі дзяржавамі далейшых рашэнняў, якія дапамогуць развіваць насенняводства», – рэзюміраваў міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян.